iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Мэльбурн
Мэльбурн — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Мэльбурн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэльбурн
анг. Melbourne
Мэльбурн
Герб Мэльбурну Сьцяг Мэльбурну
Першыя згадкі: 1835
Горад з: 1847
Краіна: Аўстралія
Штат: Вікторыя
Плошча: 9992,5 км²
Вышыня: 31 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 4 900 000 чал.
шчыльнасьць: 490,37 чал./км²
Часавы пас: UTC+10
летні час: UTC+11
Тэлефонны код: 0370, 0371, 0372, 0374, 0376, 0377, 0378, 0379, 0383, 0385, 0386, 0390, 0391, 0392, 0393, 0394, 0395, 0396, 0398, 0399
Паштовы індэкс: 3000–3207
Геаграфічныя каардынаты: 37°48′51″ пд. ш. 144°57′47″ у. д. / 37.81417° пд. ш. 144.96306° у. д. / -37.81417; 144.96306Каардынаты: 37°48′51″ пд. ш. 144°57′47″ у. д. / 37.81417° пд. ш. 144.96306° у. д. / -37.81417; 144.96306
Мэльбурн на мапе Аўстраліі
Мэльбурн
Мэльбурн
Мэльбурн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://melbourne.vic.gov.au/

Мэльбурн (па-ангельску: Melbourne [ˈmɛlbə(r)n], мясцовае вымаўленьне таксама [ˈmælbən, -bn̩]) — другі паводле велічыні горад у Аўстраліі, цэнтар штату Вікторыя, разьмешчаны вакол заліва Порт-Філіп. Колькасьць насельніцтва з прыгарадамі складае каля 3,8 мільёну чалавек (паводле ацэнак на 2007 год)[1].

Горад лічыцца адным з асноўных камэрцыйных, прамысловых і культурных цэнтраў Аўстраліі. Мэльбурн таксама часта завуць «спартовай і культурнай сталіцай» краіны, бо ў ім праходзяць шматлікія спартовыя і культурныя падзеі ў жыцьці Аўстраліі[2]. Горад знакаміты сваім спалучэньнем віктарыянскай і сучаснай архітэктуры, шматлікімі паркамі і садамі, шматаблічным і шматнацыянальным насельніцтвам. У 1956 годзе Мэльбурн прымаў у сябе летнія Алімпійскія гульні, а ў 2006 годзе — Гульні Садружнасьці[2]. Тут жа ў 1981 годзе праходзіла сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў Брытанскай Садружнасьці нацыяў, а ў 2006 годзе — саміт «Групы дваццаці», у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дзевятнаццаці найбольш разьвітых краінаў.

Мэльбурн быў заснаваны вольнымі пасяленцамі ў 1835 годзе як сельскагаспадарчае паселішча на беразе ракі Яры (гэта адбылося праз 47 гадоў пасьля зьяўленьня першага эўрапейскага паселішча ў Аўстраліі)[3]. Дзякуючы залатой ліхаманцы ў Вікторыі горад хутка ператварыўся ў мэтраполію і стаў да 1865 году самым буйным і найважнейшым горадам Аўстраліі[4]. Але ўжо ў пачатку XX стагодзьдзя ён саступіў пальму першынства Сыднэю[5].

У пэрыяд з 1901 году, калі была ўтворана Фэдэрацыя Аўстраліі, і да 1927 году, калі сталіцай дзяржавы стаў горад Канбэра, у Мэльбурне разьмяшчаліся аўстралійскія ўрадавыя ўстановы[6].

  1. ^ Regional Population Growth, Australia, 2006-07. (анг.). Australian Bureau of Statistics. Праверана 2010-02-08 г.
  2. ^ а б Commonwealth Games Melbourne 2006 (анг.). Australian Government. Culture and Recreation Portal. Праверана 2010-02-08 г.
  3. ^ City of Melbourne. Settlement – foundation and surveying. (анг.). City of Melbourne. Праверана 2010-02-08 г.
  4. ^ James Jupp. Fassa The Snowy Mountains Scheme and Multicultural Australia. (анг.). Australian Academy of Technological Sciences and Engineering.. Праверана 2010-02-08 г.
  5. ^ Robert. Lee Linking a Nation: Australia's Transport and Communications 1788 - 1970. (анг.). Australian Government. Australian Heritage Council.. Праверана 2010-02-08 г.
  6. ^ Kristin.Otto When Melbourne was Australia’s capital city. (анг.). The University of Melbourne/. Праверана 2010-02-08 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэльбурнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў