Кандамініюм
Выгляд
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Кандамініюм (па-лацінску: con — «разам» і dominium — «валоданьне») — супольнае кіраваньне адной і той жа тэрыторыяй некалькімі дзяржавамі.
Сучасныя кандамініюмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рака Мозэль — кандамініюм Люксэмбургу і Нямеччыны. Усталяваны ў 1816 годзе.
- Выспа Фазан (па-ангельску: Pheasant Island; таксама вядомая як выспа Конфэрэнс — па-ангельску: Conference Island) — кандамініюм Гішпаніі і Францыі на рацэ Бідасоа. Усталяваны ў 1659 годзе пасьля падпісаньня Пірэнэйскага міру.
- Невялікі ўчастак Арабійскай паўвыспы, зьмешчаны пад кіраваньне Амана і Аджмана.
- Асноўная частка Бодэнскага возера, якая, на думку Аўстрыі, зьяўляецца кандамініюмам Нямеччыны, Аўстрыі і Швайцарыі. З гэтым ня згодныя ўрады Нямеччыны і Швайцарыі.
Былыя заходнія кандамініюмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Couto Mixto — кандамініюм Гішпаніі і Партугаліі да 1864 гаду.
- Кіпр — кандамініюм Бізантыйскай імпэрыі і Халіфа на працягу 300 гадоў.
- Фрысляндыя — кандамініюм графа Галяндыі і князя-біскупа Утрэхта.
- Маастрыхт — да 1794 году кандамініюм князя-біскупа Льежа і Герцагства Брабант.
- Морэснэт — з 1816 да 1919 кандамініюм Нідэрляндаў (пазьней Бэльгіі) і Прусіі (пазьней Нямеччыны).
- Паўночная Дабруджа — кандамініюм Нямеччыны, Аўстрыі і Баўгарыі падчас Першай сусьветнай вайны.
- Арэгон — ангельска-амэрыканскі кандамініюм з 1818 да 1846.
- Сахалін — у 1855 году паміж Расейскай і Японскай імпэрыямі быў падпісаны Сімодзкі трактат, паводле якога грамадзянам абодвух дзяржаў дазвалялася пасяляцца на высьпе: расейцам на поўначы, японцам — на поўдні. Пасьля расейска-японскай вайны ў 1905 годзе Японія анэксавала частку выспы на поўдні ад 60° з.ш. У 1945 году поўны кантроль над выспай перайшоў да СССР.
- Запароская Сеч — кандамініюм Рэчы Паспалітай і Расейскай Дзяржавы, усталяваны ў 1667 годзе пасьля падпісаньня Андрусаўскага перамір’я.
Былыя каляніяльныя кандамініюмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выспы Кантон і Эндэрбэры — брытанска-амэрыканскі кандамініюм з 1939 да 1979.
- Новыя Гебрыды — кандамініюм Францыі і Брытаніі з 1906 да 1980.
- Науру — падапечная тэрыторыя, трохбаковы кандамініюм пад супольным кіраваньнем Аўстраліі, Новай Зэляндыі і Брытаніі з 1923 да 1942 і з 1947 да 1968 — зноў падапечная тэрыторыя.
- Самоа — кандамініюм Нямеччыны, Брытаніі і ЗША з 1889 да 1899.
- Ангельска-эгіпецкі Судан — кандамініюм Брытаніі і Эгіпту да 1956.
- Тогалэнд — з 26 жніўня 1914 пад кіраваньнем Брытаніі і Францыі. Нямецкі пратэктарат (калёнія з 1905) Тогалэнд быў ангельска-францускім кандамініюмам да яго падзелу на францускую і брытанскую зоны 27 сьнежня 1916.