iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Жыліна_(футбольны_клюб)
Жыліна (футбольны клюб) — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Жыліна (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыліна
Поўная назва MŠK Žilina a.s.
Заснаваны 20 чэрвеня 1908
Горад Жыліна, Славаччына
Стадыён Пад Дубнам
Умяшчальнасьць: 11 200
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Жыліна» (па-славацку: Žilina) — славацкі футбольны клюб з гораду Жыліны. Заснаваны ў 1908 годзе. Сяміразовы чэмпіён Славаччыны, уладальнік Кубка Славаччыны (2012).

Клюб быў заснаваны ў канцы 1908 году і спачатку меў вугорскую назву. Афіцыйная рэгістрацыя адбылася 20 чэрвеня 1909 году. Да Другой сусьветнай вайны клюб некалькі разоў здабыў перамогу ў чэмпіянаце Славаччыны.

У часы існаваньня Чэхаславаччыны па вайне «Жыліна» большую частку гісторыі спаборнічала ў найвышэйшым дывізіёне, аднак вялікіх посьпехаў у камандзе не было. Самым пасьпяховым заставаўся сэзон 1946—1947 гадоў, калі жылінскі клюб спыніўся на 4-м месцы. Таксама ўдалым быў 1961 год, калі «Жыліна» дакрочыла да фіналу Кубка Чэхаславаччыны, дзе саступіла праскай «Дукле». Не зважаючы на паразу, каманда, якая ў той час мела назву «Дынама», упершыню ў сваёй гісторыі прабіўся ў Эўропу, дзе пазмагаўся за Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА. Перамогі над «Алімпіякосам» зь лікам 3:2 і 1:0 вывелі іх у чвэрцьфінал, аднак славацкая каманда ў канчатковым рахунку была выбітая пераможцам мінулага сэзону «Фіярэнтынай». Пры гэтым, «Жыліна» спачатку атрымала шматспадзеўную перамогу зь лікам 3:2 у хатнім матчы, але ў Італіі саступіла зь лікам 2:0. Паміж 1972 і 1974 гадамі клюб спыняўся на 5-м радку чэхаславацкай лігі цягам трох гадоў запар, пасьля чаго страціў месца ў першым дывізіёне.

Пасьля разьдзелу Чэхаславаччыны, клюб пачаў спаборнічаць у славацкім чэмпіянаце. Увосень 2000 году ў якасьці новага трэнэра ў клюб прыйшоў былы чэхаславацкі абаронца Ладзіслаў Юркемік. Па ягоным сыходзе ў сярэдзіне сэзону 2001—2002 гадоў клюб прызначыў чэскага трэнэра Леаша Калваду. За часам сваёй кароткай працы ў клюбе ён прывёў іх да перамогі ў айчыннаым першынстве. У сэзоне 2002—2003 гадоў, ужо ачоленыя Міланам Лешыцкім, клюб здолеў утрымаць тытул.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Славаччыны Бр Якуб Баджгань 2005
4 Сьцяг Украіны Аб Мікіта Келембет (ар. Пэтаржалка) 2005
5 Сьцяг Славаччыны Аб Томаш Яша 2004
6 Сьцяг Камэруну ПА Ксаўе Аданг 2004
7 Сьцяг Славаччыны Нап Францішак Коша 2006
8 Сьцяг Камэруну Нап Ляік Эсамба 2003
9 Сьцяг Чэхіі Нап Дэніс Аліягіч 2003
10 Сьцяг Славаччыны Нап Адрыян Капралік 2002
11 Сьцяг Ганы ПА Самуэль Гідзі 2004
14 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Іў-Эрык Біль 2004
15 Сьцяг Славаччыны Аб Томаш Губачан 1985
16 Сьцяг Славаччыны Нап Патрык Ілька 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Камэруну Аб Джэймз Нджэнгу 2003
18 Сьцяг Паўночнай Македоніі Аб Андрэй Стайчэўскі 2003
19 Сьцяг Славаччыны Аб Самуэл Копасэк 2003
20 Сьцяг Славаччыны Аб Крыстыян Бары 2001
21 Сьцяг Славаччыны Аб Тыматэй Граніца 2005
22 Сьцяг Славаччыны Бр Самуэл Бэланік 2003
23 Сьцяг Славаччыны Аб Ян Мінарык (капітан) 1997
28 Сьцяг Славаччыны ПА Самуэл Яварчак 2004
29 Сьцяг Славаччыны Нап Давід Дзюрыш 1999
30 Сьцяг Славаччыны Бр Любамір Бэлка 2002
37 Сьцяг Славаччыны ПА Марыё Саўэр 2004
66 Сьцяг Славаччыны ПА Міраслаў Кацар 1996

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]