Даміян Расак
Даміян Расак | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 лютага 1996[1] (28 гадоў) | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гурнік Забжэ | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2013 2015 2016—2017 2017—2023 2023— |
Эляна → Торэс (арэнда) Медзь Вісла Плоцк Гурнік Забжэ |
17 (0) 15 (0) 41 (5) 153 (6) 60 (8) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Да́міян Ра́сак (па-польску: Damian Rasak; нар. 8 лютага 1996 году) — польскі футбаліст, абарончы паўабаронца забжаўскага клюбу «Гурнік».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў кар’еру ў клюбе «Эляна», але хутка быў заўважаны італьянскім клюбам «К’ева». У сэзоне 2013—2014 гадоў футбаліст у складзе «К’ева» браў удзел у розыгрышы Прымавэры, то бок моладзевага чэмпіянату. З камандаў здабыў перамогу ў турніры. У 2015 годзе быў аддадзены ў арэнду італьянскай камандзе чацьвертай лігі «Торэс». Пасьля вярнуўся на радзіму, дзе з 2016 году абараняў колеры лягніцкай «Медзі». 1 ліпеня 2017 году далучыўся да плоцкай «Віслы». Дэбютаваў у Экстраклясе 14 ліпеня 2017 году ў матчы супраць гданьскай «Лехіі». Быў адным з ключавых гульцоў клюбу. Цягам сэзону 2022—2023 гадоў перайшоў у забжаўскі «Гурнік»[3]. Улетку зьявіліся чуткі, што паляк далучыцца да румынскага «Рапіду», але паўабаронца застаўся ў сылескім клюбе[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Damian Rasak // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ «Nowi napastnicy i oszczędność ruchów. Jak wyglądał ostatni dzień okna transferowego w Polsce?». TVP Sport.
- ^ «Damian Rasak zostaje w Górniku». Roosevelta81.pl.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball