iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць_арыгінальных_дасьледаваньняў
Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скарачэньні:
ВП:НАД
ВП:АД

Арыгінальнае дасьледаваньне (АД) — гэта паняцьце, якое выкарыстоўваецца ў Вікіпэдыі, каб пазначыць неапублікаваныя факты, аргумэнты, канцэпцыі, сьцьверджаньні або тэорыі. Гэта таксама датычыцца ўсякага неапублікаванага аналізу або сынтэзу апублікаваных зьвестак, які вядзе да ўзьнікненьня новага пункту гледжаньня, або паводле аднаго з заснавальнікаў Вікіпэдыі Джымі Ўэйлза, азначае «новы аповед або гістарычную інтэрпрэтацыю».

Вікіпэдыя — гэта ня месца для арыгінальных дасьледаваньняў. Цытаваньне крыніцаў і забарона арыгінальных дасьледаваньняў непарыўна зьвязаныя між сабой: ёсьць толькі адзін шлях, каб паказаць, што вы не прасоўваеце арыгінальнае дасьледаваньне — цытаваньне аўтарытэтнай крыніцы, якая зьмяшчае інфармацыю, беспасярэдне зьвязаную з тэмай артыкула, і цьвёрда трымацца таго, што гэтая крыніца кажа.

Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў (НАД) — адно з трох асноўных правілаў стварэньня артыкулаў Вікіпэдыі. Іншыя два — гэта Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня і Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі. Разам гэтыя тры правілы вызначаюць прымальныя для артыкулаў Вікіпэдыі тып і якасьць матэрыялу. Яны дапаўняюць адно аднаго, таму ня могуць разглядацца паасобку, і ўдзельнікам варта азнаёміцца з кожным зь іх. Прынцыпы, на якіх будуюцца гэтыя правілы, нельга парушаць іншымі правіламі або дамоўленасьцю ўдзельнікаў. Матэрыял на старонках гэтых правілаў можа рэдагавацца толькі ў мэтах ўдакладненьня і паляпшэньня разуменьня гэтых прынцыпаў.

Што адкідаецца?

[рэдагаваць крыніцу]

Галоўная прычына стварэньня правіла «Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў» — ня даць людзям з уласнымі тэорыямі выкарыстоўваць Вікіпэдыю дзеля прыцягненьня ўвагі да сваіх ідэяў[a]. Арыгінальнае дасьледаваньне ўлучае ў сябе асабістыя і палітычныя погляды ўдзельніка, а таксама ўсякія неапублікаваныя дасьледаваньні або сынтэз апублікаваных, які вядзе да ўзьнікненьня новага пункту гледжаньня. Усякія факты, пункты гледжаньня, інтэрпрэтацыі, азначэньні і аргумэнты, можна дадаваць у Вікіпэдыю толькі паводле надзейных крыніцаў, якія датычацца тэмы артыкула.

Рэдагаваньне лічыцца арыгінальным дасьледаваньнем, калі яно робіць адно з наступнага:

  • Прапануе новую тэорыю або новы мэтад разьвязаньня праблемы;
  • Прапануе новыя ідэі;
  • Утварае новыя паняцьці або прапануе новыя тлумачэньні да ўжо існых паняцьцяў;
  • Праводзіць аналіз або сынтэз прызнаных фактаў, ідэяў, пазыцыяў або аргумэнтаў, каб зрабіць выснову, адсутную ў аўтарытэтных крыніцах;
  • Уводзіць або выкарыстоўвае нэалягізм.

Спалучэньне апублікаванага матэрыялу дзеля прасоўваньня новай думкі

[рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі часта робяць памылку, думаючы, што калі А надрукавалі ў аўтарытэтнай крыніцы і Б надрукавалі ў аўтарытэтнай крыніцы, то А і Б можна ўжываць разам у артыкуле, каб давесьці сьцьверджаньне В. Аднак гэта зьяўляецца прыкладам спалучэньня апублікаванага матэрыялу дзеля прасоўваньня новай думкі і разглядаецца як арыгінальнае дасьледаваньне[b]. «А і Б, адсюль В» дазваляецца толькі, калі аўтарытэтная крыніца надрукавала гэты аргумэнт у дачыненьні да тэмы артыкула.

Цытаваньне сябе

[рэдагаваць крыніцу]

Гэтае правіла не забараняе ўдзельнікам з адмысловымі ведамі дадаваць свае веды ў Вікіпэдыю, але забараняе выкладаньне іх асабістых ведаў без цытаваньня крыніцаў. Калі адзін з аўтараў выдаў вынікі свайго дасьледаваньня ў аўтарытэтным выдавецтве, то ён можа цытаваць гэтую крыніцу, пакуль піша ад трэцяй асобы і прытрымліваецца палітыкі НПГ.

Уласныя выявы

[рэдагаваць крыніцу]

Выяваў датычыцца мноства выняткаў з гэтай палітыкі: стварэньне здымкаў і малюнкаў удзельнікамі і загрузка іх пад ліцэнзіяй GFDL або іншай вольнай ліцэнзіяй дзеля аздабленьня артыкулаў вітаецца. Гэта грунтуецца на тым, што звычайна выявы не дэманструюць неапублікаваныя ідэі або аргумэнты і не супрацьстаяць асноўнай ідэі палітыкі НАД. Таксама з прычыны наяўнасьці законаў аб аўтарскіх правох у шматлікіх краінах і іх дачыненьня да стварэньня вольнай энцыкляпэдыі, існуе няшмат выяваў, дазволеных да публікацыі, якія можна ўзяць і выкарыстаць у Вікіпэдыі. Выявы ўдзельнікаў Вікіпэдыі запаўняюць гэты прагал.

Аднак існуе хіба выкарыстаньня ўласных здымкаў — магчымасьць удзельнікаў займацца мантажом і маніпуляцыямі з здымкамі і малюнкамі, каб перакруціць факты або пункты гледжаньня, паказаныя на іх. Выявы, над якімі праводзіліся такія маніпуляцыі, маюць быць адпаведна пазначаныя і прапанаваныя да выдаленьня, калі маніпуляцыя шкодзіць іх энцыкляпэдычнай вартасьці. Выявы, якія ўтрымліваюць арыгінальныя дасьледаваньні ў якім-кольвек выглядзе, не дазваляюцца, як, напрыклад, дыяграма атама вадароду з дэманстрацыяй дадатковых часьцінак, якія вынайшаў стваральнік малюнка.

  1. ^ Адзін з стваральнікаў Вікіпэдыі, Джымі Ўэйлз, патлумачыў узьнікненьне правіла «Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў» наступным чынам: Выраз «арыгінальнае дасьледаваньне» узьнік першапачаткова для таго, каб пазьбегнуць фізычных выдумак, якіх шмат у інтэрнэце. Асноўная канцэпцыя наступная: можа быць даволі складана для нас вызначыць напэўна, ці зьяўляецца асобная тэорыя праўдай; мы ня можам спрабаваць вызначыць, якая з чыіхсьці новых фізычных тэорыяў дзейнічае; мы ня маем рэсурсаў займацца гэтым. Але мы можам праверыць, ці сапраўды гэтую тэорыю надрукавалі ў аўтарытэтных часопісах або аўтарытэтным выдавецтве. Гэта надзейны спосаб пазьбегнуць разьвязаньня спрэчак, бо гэтыя спрэчкі будуць разьвязвацца людзьмі, нашмат лепш падрыхтаванымі да гэтага. Той самы прынцып будзе ўжывацца для вызначэньня гістарычнай праўды. (Wales, Jimmy. Original research, 2 сьнежня 2004 году)
  2. ^ Джымі Ўэйлз зьяўляецца прыхільнікам сынтэзаваных гістарычных тэорыяў і сьцьвярджае: Пэўныя людзі, якія цалкам разумеюць, чаму Вікіпэдыя ня мусіць ствараць новыя тэорыі фізыкі, цытуючы вынікі экспэрымэнтаў і г.д. і спалучаючы іх у нешта новае, могуць пабачыць, што тыя самыя рэчы датычацца гісторыі (Wales, Jimmy. Original research, 6 студзеня 2004 году)