iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Індыйскі_нацыянальны_каляндар
Індыйскі нацыянальны каляндар — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Індыйскі нацыянальны каляндар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Індыйскі нацыянальны каляндар (які часам называецца календаром Сака) — афіцыйны каляндар, які ўжываецца цывільным насельніцтвам Індыі. Нароўні з Грыгарыянскім календаром, ён выкарыстоўваецца афіцыйнымі індыйскімі СМІ, у таксама ўжываецца ў календарах і паведамленьнях, якія выдаюцца ўрадам Індыі.

Гэты каляндар часта двухсэнсоўна разумеецца пад выразам «Індыйскі каляндар», а панятак Эра Сака выкарыстоўваецца таксама ў іншых календарох.

Структура календара

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Месяц Месяц (па-беларуску) Даўжыня Пачатак (па Грыгарыянскім календары)
1 Chaitra Чаітра 30/31 22 сакавіка*
2 Vaishākh Вайшых 31 21 красавіка
3 Jyaishtha Ешта 31 22 траўня
4 Āshādha Ашада 31 22 чэрвеня
5 Shrāvana Шравана 31 23 ліпеня
6 Bhādrapad Бгадрапад 31 23 жніўня
7 Āshwin Ашўін 30 23 верасьня
8 Kārtik Картык 30 23 кастрычніка
9 Mārgashīrsha (Agrahayana) Марґашырша (Аґрагаяна) 30 22 лістапада
10 Paush Паўш 30 22 сьнежня
11 Māgh Маг 30 21 студзеня
12 Phālgun Фалґун 30 20 лютага

У высакосныя гады Чаітра складаецца з 31 дня і пачынаецца 21 сакавіка. Усе месяцы першай паловы году складаюцца з 31 дня, каб улічваць больш павольны рух сонца вакол экліптыкі ў гэты час.

Назвы месяцаў утвораня ад старажытнаіндыйскіх месяцова-сонечных календароў, таму пэўныя існуюць варыяцыі ў напісаньні назваў, а таксама гэта можа зьбіваць з панталыку, да якога менавіта календара адносіцца пэўная дата.

Гады ў календары адлічваюцца ў эры Сака, нулявы год якой пачынаецца ў 78 годзе хрысьціянскай эры. Для вызначэньня, ці зьяўляецца год высакосным, трэба дадаць 78 да нумару году ў эры Сака — калі вынік зьяўляецца высакосным годам у Грэгарыянскім календары, то і год у эры Сака таксама будзе высакосным.

Каляндар быў прадстаўлены ў 1957 годзе Камітэтам рэфармаваньня календара і зьяўляўся часткай індыйскага эфэмэрыднага і навігацыйнага календара, які апроч гэтага таксама ўтрымліваў астранамічныя зьвесткі, такія як хранамэтраж і формулы для падрыхтоўкі індыйскіх рэлігійных календароў. Увесь каляндар уяўляў сабой спробу гарманізаваць практыку ўжываньня такіх календароў. Нягледзячы на гэтыя высілкі, мясцовыя варыянты календароў, заснаваныя на календары Сур’я Сыдганта ўсё яшчэ могуць выкарыстоўвацца.

Выкарыстаньне нацыянальнага індыйскага календара афіцыйна пачалося 1 Чаітра 1879 году эры Сака — альбо 22 сакавіка 1957 году. Аднак урад і афіцыйныя асобы ўхіляюцца ад сьвяткаваньня Новага году паводле гэтага календара на карысьць рэлігійнага календара[1].

  • E.G. Richards Mapping Time: The Calendar and its History ISBN 0-19-282065-7, 1998, ст. 184—185.